Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ліцэі

У рэспубліцы створана шматпрофільная, мабільная сістэма прафтэхадукацыі, якая чуйна рэагуе на патрэбы рынку працы, даступная кожнаму і забяспечвае адукацыйныя запыты, пераемнасць і бесперапыннасць узроўняў адукацыі. 19 студзеня 1952 г. Савет Міністраў БССР сваёй пастановай прапанаваў Брэсцкаму аблвыканкаму арганізаваць у гарадскім пасёлку Маларыта школу механізацыі сельскай гаспадаркі. 8 сакавіка 1952 г. яна была адкрыта.

Гісторыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання пачынаецца 7 красавіка 1981 г. з загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі і Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 79/121 «Аб адкрыцці ў г. Кобрыне тэхнічнага вучылішча». Сваім існаваннем вучылішча абавязана Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы «Ручайка». Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства запатрабавала адкрыцця прафесійнай навучальнай установы. Так з’явілася тэхнічнае вучылішча № 153, дырэктарам якога быў прызначаны Георгій Віктаравіч Амельянюк.

           Святлана Мікалаеўна Сямёнава нарадзілася 24 снежня 1950 г. у пасёлку Паўднёва-Курыльск Сахалінскай вобласці. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 г. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 г. — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.

У галіне адукацыі ў другой палове 1980-х гг. пачаліся вялікія пераўтварэнні. У рэспубліцы пачалі стварацца навучальныя ўстановы новага тыпу — ліцэі і гімназіі. Адным з першых у Беларусі з’явіўся ліцэй у Брэсце. Створаны рашэннем выканкама Маскоўскага раённага Савета народных дэпутатаў г. Брэста ад 20 чэрвеня 1990 г. Дырэктарам ліцэя была прызначана Святлана Мікалаеўна Сямёнава.

Па рашэнні Савета Міністраў СССР у жніўні 1947 года ў г. Брэсце адкрылі спецыялізаванае рамеснае вучылішча швейнікаў. У лютым наступнага года ў будынку на вуліцы Кірава ўжо пачыналі сваё навучанне 310 дзяцей-сірот з дзіцячых дамоў ва ўзросце 12–15 гадоў з адукацыяй 3–5 класаў. Першым дырэктарам прызначылі Рыгора Ігнаценку, яго намеснікам па вучэбна-выхаваўчай рабоце стала Фаіна Георгіеўна Тронкіна, былая партызанка, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны ІІ ступені.

Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту было створана ў сістэме Працоўных рэзерваў у 1944 годзе. Яно адно з найстарэйшых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі. На падставе загаду Брэсцкага абласнога ўпраўлення працоўных рэзерваў № 1 ад 16 жніўня 1944 года з’явілася чыгуначнае вучылішча № 7. Яно размясцілася ў будынку былой Тэхнічнай чыгуначнай школы, побач з чыгуначным тэхнікумам, створаным у 1940 годзе. Заняткі пачаліся 22 верасня 1944 года.